Advertisement
Guest User

171771717177283838382882919919293994848484884

a guest
Oct 14th, 2019
194
0
Never
Not a member of Pastebin yet? Sign Up, it unlocks many cool features!
text 5.58 KB | None | 0 0
  1. Што такое шчасце? Як яно выглядае? Напэўна, кожны з нас хоць раз у жыцці задаваўся гэтым пытаннем Кожны па-свойму расстаўляе прыярытэты. А з узростам мы змяняемся, і нашы погляды на некаторыя рэчы таксама мяняюцца.Таму і шчасце мы можам бачыць у розным.Шчасце нельга памацаць, нельга адчуць яго пах або густ.Не ўсе людзі заўважаюць яго. Шчасце – гэта вельмі шматграннае з'ява. Бо, мноства розных рэчаў можа рабіць нас шчаслівымі.Напрыклад…Шчасце – гэта моцная і дружная сям'я,здароўе блізкіх, іх ўсмешкі , гэта жывыя мама, тата ,дзядуля, бабуля.. Шчасце-гэта радасць дзіцяці, якому падарылі маленькага пухнатага сябра-кацяня, гэта бляск у вачах маладых, гэта крык толькі што народжанага малога, які чуе мама і яе перапаўняе шчасце.Шчасце-гэта дах над галавой і зямля пад нагамі . Шчасце-гэта калі ты накормлены і апрануты.Шчасце-гэта мір у свеце, блакітнае неба ,яркія зоркі,густ першых летніх ягад,вячэрнія заходы , першы снег, святы і многае іншае.У кожнага з нас яно рознае.
  2. Для мяне шчасце-гэта бачыць сваіх родных кожны дзень, адносіны з імі.Гэта кожны дзень прачынацца раніцай з чыстым небам .Шчасце ,калі ўсё добра ў школе.Гэта прыязджаць да бабулі, бачыць яе радасць у вачах, яе смачныя піражкі, цёплыя вязаныя шкарпэткі, размовы з ёй.Гэта прагулкі ўвечары на свежым паветры.Калі ў мяне атрымліваецца пераадолець страх і не перажываць.Адпачынак на дачы з сям'ёй.Дасягненне мэтаў, да якіх я доўга ішла .Гэта марыць перад сном, прыдумляць сваю будучыню .Для мяне шчасце здароўе родных .Пах новай кнігі, якую я так даўно чакала.Шчасце гэта бачыць вынік сваёй працы .Гэты добрыя адносіны паміж сябрамі.Шчырыя і душэўныя сустрэчы са сваімі лепшымі сябрамі і сястрой.Для мяне шчасце гэта гармонія, унутраны спакой.Калі мяне не раздзірае ад сумненняў, не прыгнятаюць няўдачы і страты.Калі ў любом стане і ў любы момант мне роўна .Здарылася бяда - цярплю і думаю як вырашыць яе.Здарылася нешта добрае-дзякую за гэта.Але пры гэтым усім мне спакойна .
  3. Мы і самі павінны прыкладаць немалыя намаганні, каб быць шчаслівымі.Вось, напрыклад, я кажу, што для мяне шчасце-гэта поспех у школе, дома, з сябрамі. Але калі добра задумацца, то мы зразумеем, што ўсё гэта залежыць наўпрост ад мяне самой. Поспех у школе залежыць толькі ад мяне.Калі я буду добра вучыцца. У мяне будуць добрыя ацэнкі. Добрыя адносіны дома. Гэта таксама залежыць ад мяне. Не толькі ад мяне, вядома, але ў большай ступені.Калі я не буду грубіяніць бацькам, мы не будзем лаяцца.Добрыя адносіны з сябрамі зноў жа маіх рук справа. Калі я буду добрым, таварыскім, спагадным, то ў мяне будзе шмат добрых сяброў.
  4. Такім чынам, я зрабіла выснову, што шчасце для кожнага сваё, і складаецца яно ў кожнага чалавека са сваіх кампанентаў. Але самае важнае, што я зразумела -гэта тое, што сваё шчасце мы ствараем самі, і самі робім яго такім, якім хочам. Толькі пры сваім жаданні і стараннасці можна дамагчыся сапраўднага шчасця.Аб гэтым можна яшчэ доўга разважаць.Але заўсёды гэтае пытанне застанецца актуальным, бо ўсе мы людзі хочам быць шчаслівымы.Але не ва ўсіх атрымліваецца знаходзіць свае кампаненты пазла шчасця. .
  5. Любіце сваё жыццё, заўважайце дробязі, шануеце, што маеце.І будзьце шчаслівыя!
Advertisement
Add Comment
Please, Sign In to add comment
Advertisement