Advertisement
Ne-Biolog

Untitled

Mar 26th, 2018
133
0
Never
Not a member of Pastebin yet? Sign Up, it unlocks many cool features!
text 7.96 KB | None | 0 0
  1. Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і г. д.
  2. Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.
  3. Жанры публіцыстычнага стылю:
  4. 1. Газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж.
  5. 2. Тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведамленне, дыялог у прамым эфіры.
  6. 3. Аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты.
  7. 4. Камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты.
  8. 5. Рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг.
  9. Функцыі стылю:
  10. 1. Інфармацыйная функцыя. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што аўтары маюць на мэце інфармаваць шырокае кола чытачоў, гледачоў, слухачоў пра значымыя для грамадства праблемы і пра погляды аўтара на іх.
  11. Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванне настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі.
  12. Перад публіцыстычнымі творамі не ставіцца задача поўнага ўсебаковага апісання той ці іншай з’явы, публіцыст імкнецца пісаць пра тое, што выклікае цікавасць у пэўных грамадскіх груп.
  13. 2. Функцыя ўздзеяння: мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да выкладаемых фактаў і ў неабходнасці пэўных паводзін.
  14. Публіцыстычнаму стылю характэрна адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што якраз і выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі.
  15. Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай, менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод другіх разнавіднасцей літаратурнай мовы.
  16. 3. Камунікатыўная функцыя: камунікатыўнасць публіцыстычнага стылю заключаецца ў тым, што яго тэксты ствараюцца не для ўнутранага выкрастання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь – адказ адрасата.
  17. 4. Экспрэсіўная функцыя дазваляе выразіць свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі аўтара да выкладаемых фактаў.
  18. 5. Эстэтычная функцыя публіцыстычнага тэксту – гэта ўстаноўка аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата.
  19. Лексічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:
  20. 1. Выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ), якія носяць не індывідуальна-аўтарскі, а сацыяльны характар: гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы і інш.
  21. 2. Эмацыянальна-ацэначная лексіка. Гэта ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар: актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі і інш.
  22. 3. Лексіка ўрачыстая, грамадзянска-патэтычная, з рытарычнай афарбоўкай: самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне і інш.
  23. 4. Ваенная тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край.
  24. 5. Выкарыстанне слоў пасіўнага слоўнікавага запасу (архаізмаў і гістарызмаў): Долар і яго лекары.
  25. Да марфалагічных асаблівасцей публіцыстычнага стылю адносяць частотнае выкарыстанне тых ці іншых граматычных форм часцін мовы:
  26. 1. Адзіночны лік назоўнікаў у значэнні множнага: Выкладчык заўсёды ведае студэнта.
  27. 2. Родны склон назоўнікаў: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш.
  28. 3. Цяперашні час дзеясловаў: у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца.
  29. 4. Вытворныя прыназоўнікі: у галіне, на шляху, з улікам, у імя і інш.
  30. Сінтаксічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:
  31. 1. Рытарычныя пытанні: Хто не любіць нашу Беларусь?
  32. 2. Клічныя сказы: Усе на выбары!
  33. 3. Сказы з адваротным парадкам слоў: Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (параўн.: Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне).
  34. 4. Загалоўкі артыкулаў, якія выконваюць рэкламную функцыю: Вясна – пара гарачая.
  35. Такім чынам, публіцыстычны стыль – гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю).
Advertisement
Add Comment
Please, Sign In to add comment
Advertisement